background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Четверг, 25 Февраль 2016 21:39

Чытанне духоўнай літаратуры: Несці свой Крыж

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Запаршаем паразважаць на тэму Крыжа разам з благаслаўлёнай Маці Тэрэзай з Калькуты.

Што можна ўбачыць у Крыжы?

Глянь на распяцце і ўбачыш, як Езус нахіліў галаву, каб пацалаваць цябе, як раскінуў рукі, каб абняць цябе, як адкрыў сэрца, каб прыняць цябе, каб заключыць у сваёй любові. Ведаем, што крыж – гэта знак найбольшай любові Хрыста да цябе і да мяне, і таму давайце прымем з радасцю Яго крыж ва ўсім, што Ён захоча нам даць і што захоча забраць. Калі мы будзем так рабіць, то свет пазнае, што мы Яго вучні, што належым Езусу, што ўчынкі, якія робім ты, я і ўсе браты і сёстры, з’яўляюцца не чым іншым, як нашай любоўю, увасобленай у жыццё.

Крыж як вяршыня любові

“Укрыжуй Яго! Укрыжуй!” (Ян 19,6).

“Споўнілася!” (Ян 19, 30).

Пане, дапамажы нам убачыць у Тваім укрыжаванні і ўваскрасенні прыклад таго, як нам належыць зносіць агонію і цяжкасці штодзённага жыцця, як нам у гэтым жыцці паміраць, каб паўней і больш творча жыць. Ты цярпліва і пакорна прыняў цяжкасці зямнога жыцця, а таксама пакуты і паўсюдзённыя непрыемнасці так, каб яны служылі развіццю нашай чалавечнасці і большаму прыпадабненню да Цябе. Учыні, каб мы прайшлі праз усе цяжкасці цярпліва і адважна, не трацячы веры ў тое, што Ты нас падтрымаеш. дДай нам зразумець, што толькі частае адрачэнне ад сябе і сваіх эгаістычных жаданняў дазволіць нам жыць паўней, бо толькі паміраючы з Табой, разам з Табой мы можам і ўваскрэснуць.

Убоства Езуса

На крыжы наш Пан не меў нічога. Крыж, на якім вісеў, быў уласнасцю Пілата. Цвікі і цярновую карону атрымаў ад жаўнераў. Ён не меў на сабе адзення, а калі памёр, забралі ў Яго нават крыж, цвікі і карону. Яго абвінулі ў палотны, ахвяраваныя чалавекам добрага сэрца, і пахавалі ў грабніцы, якая не належыла Яму. Езус мог памерці як кароль і мог паўстаць з памерлых як кароль. Ён выбраў убоства, таму што ў сваёй бясконцай мудрасці ведаў, што ўбоства з’яўляецца праўдзівай дарогай, каб жыць з Богам, здабыць Яго сэрца і прынесці Яго любоў на гэтую зямлю.

Вучні Хрыста могуць спазнаць нянавісць свету

Хрыстус калісьці сказаў словы, якія сцісла звязаныя з Яго крыжам: “Не думайце, што Я прыйшоў супакой прынесці на зямлю. Не прыйшоў прынесці супакой, але меч” (Мц 10,34). Той, хто ідзе за Хрыстом, у дасатковай меры спазнае нянавісць свету, падобна, як спазнаў яе да гэтага Езус. Таму што пераемнікі Хрыста – гэта выклік для сённяшняга свету. Калі нас прыніжаюць, калі нас не разумеюць або крытыкуюць, то трэба ўспомніць, што людзі, якіх Езус аздаравіў і якім прабачыў, адвярнуліся ад Яго і Яго ўкрыжавалі.

З кнігі “Найбольшая запаведзь”, думкі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты

Прочитано 1102 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии